Скажите, что идет за Й?

Юлия Верамей
Што ідзе за Й

Скажыце,
што ідзе за Й?
Мо КЫ? Ці КІ? Няўжо ані? 
Дык, мусіць, КА і ЭЛ затым?
То недакладна ўжо зусім.
Дык мабыць йдзе вялізны СЛОН
са сланянём на вадаём,
ці то маленькі ВАДАЛАЗ
за Й шукае скарб якраз!
А мо руды калматы ЛЕЎ
і не ідзе, за Й самлеў.
А мо не леў, а шэльма ЛІС
і палачкамі есць ён рыс:
за Й, ён бачыў сёння, ЦЫ
кару абгрызлі. Малайцы!
Вядома ўсім, напрыканцы
за Й хаваюцца заЙцы!