Лупаты месяц...

Анатолий Уминский
Лупаты месяц выглянуў з-за хмар,
Агледзеў таямнічыя абшары.
Нідзе ні ўбачыў закаханых пар -
Лупаты месяц выглянуў з-за хмар,
Здзівіўся:"Апусцеў зусім бульвар!
Нячутна болей голасу гітары".
Лупаты месяц выглянуў з-за хмар,
Агледзеў таямнічыя абшары.

    *.   *.   *.   27.11.2020г.