Зямля ма х бацько продка

Владислав Ступак Геннадьевич
Зямля  маіх бацькоў і продкаў,
Зямля Купалы, Коласа зямля!
Азёрамі вачэй глядзіш самотна…
Ты, сэрцу мілая, заўжды такой была!

Душы тваёй не вытапталі войны,
Не пала ніц ты ў крывавых дзеляжах.
Мой мілы край, зялёны, ціхі, вольны,
Дзяцей ты шчыра песціш на руках.

Заўсёды ты ў сабе шукала сілу,
З пажарышча ўставала і жыла…
І песні, недапетыя дзяучынай,
Хавала і ў сэрцы берагла.

Мая Радзіма, мілы мой куточак!
Калыска талентаў і родны край буслоў…
Няхай нішто цябе  больш не азмрочыць!
І птушкі хай заўжды вяртаюцца дамоў…