Ягадкi нагаворныя

Воронова Лилия
Дзеўка ягады збірала
Чаравікі ўсе стаптала.
Ягадкі, салодкія
Ой дужа нагаворныя.

Прыпеў:
Чара, чара чаравічкі
Ножкі босыя ў маладзіцы.
Росы тут халодныя,
Ой ягадкі нагаворныя.

Раніцою па расе
І з валошкамі ў касе.
Ў кошык ягады збірала
Ды на Юзю паглядала.

Прыпеў:
Юзя пожаньку касіў
Ён вадзіцы папрасіў.
Дзеўка квасу прынясла
Ой ягадка нагаворная!

Прыпеў:
Праз лагчыну і праз лес
Ён дамоў дзяўчыну нес.
Каханню узнікламу
Быць вяселлю пышнаму.

Прыпеў:


25.11.2020 г.