Прыйдзеш

Николай Карташевич
Шэпча неба зоркам праз начную просінь:
"Зноў яе губляе, можа назусім?"
Ціха ў сэрцы плача страчаная восень,
Топіць свае слёзы праз сумёты зім.

Толькі веру: прыйдзеш да мяне спрасонку,
Хай сабе прывідам лёгкім у начы,
Прыйдзеш новым вершам, незвычайна звонкім,
Каб сабою раны, сэрца мне лячыць.

Зноў вясну сустрэнем дзесьці на ўзлеску,
Дзе гуляе сонца, цешыцца на волі.
На далонь тваю росную пралеску
Пакладу ў каханні, бяз трывог і болю.