Святочныя выбухi

Андрей Калитеня
Вынырваю з парка Паўлава -
На газеты Праўда аблава:

Над наваспечанай навагодняй ялінай -
Выбухі, - мабыць, шарыкі - парушальнікі дысцыпліны:

Такі ўжо круглы ў іх вобраз.
А ў нас разлятаецца, что добра

Нагадвае прыкметы сонца
І намагаецца пустату бясконца

Напоўніць недзялімым промнем
І ў салідарнасці (solaris) нязломным,

Калі прапусціш праз асабістае шкло,
Якое ад вуліцы з назвай вышэй пайшло.

Якое робіць бяскрыўднае свята -
Ў вачах, не маючых Бога - сапраўднай гарматай.