Каце

Андрей Калитеня
Сяду - дзіўная справа - за краты,
Аніякай не зрабіўшы здрады,

Насупраць, адстойваючы сцяг,
Які так хоча не ў гасцях

Лунаць, заклапочаны пагоней,
А быццам так, што на далоні

Трымаючай не са ўчора шлях
Яднання пройдзены, не ў ралях

Бел-чырвона-белы колер,
А ў крывяноснай сістэме кантролю,

У сістэме несустрэчных галін,
І тым не менш шумяшчай гімн

Адзінай сонечнай вышыні,
Якую паспрабуй спыні.