Нiбы кроплi крывi

Ольга Москалёва
Я губляю цябе, нібы кроплі крыві,
Мой пакутлівы край, мой пакрыўджаны свет.
Былі мары і мроі, надзеі былі...
Ці насамрэч ў жыцці гэты край існуе?

Ці ён толькі у вершах, у спевах, у сне,
Купалінская квець, Караткевіча ўздых?
Ці вясёлкавы шлях, ці далёкі сусвет,
Бачны сэрцам, не вокам, шалёны, святы...
Чырванеючы ранак, абняўшы зямлю,
Вольны казачны латнік на белым кані —

Але што я тады так балюча люблю?
Я збіраю цябе, нібы кроплі крыві.