Жартачкi?

Вера Михно
            

Дзень снуе ў нябёсах хмарка,
Дзе бяжыць, дзе крочыць шпарка,
                вецер-злыдзень рве, штурхае.
Трэба зносіць ёй абразу,
Як заплача – дык адразу
                дол намочыць і сканае.

Гэтак сама чалавеку
Лёс цярплівым быць давеку:
                ад народзінаў да раю.
Сэрца рвуць спачатку дзеці,
Не раўнуючы як вецер,
                дзень і ноч на нервах граюць.
Да дзяцей прымкнуць унукі,
Хто на шыю, хто на рукі,
                бы з галоднага пруць краю.
Ат! Не плач. Зірні на неба
Ды згаджайся: так і трэба.