Я гляджу на раку,
Нібы ў вочы твае,
Плынь нясе ўдалячынь
Сотні дзён без цябе.
Я знаходжу спакой
У шэра-сіняй вадзе,
У ёй губляецца боль
Ад нязбытных надзей.
Ты стаў светам і сонцам
Для мяне назаўжды,
Успомню погляд твой, словы, -
І не будзе бяды,
І не страшны адчай
У самотнай журбе,
Ты прабач, толькі знай,
Я кахаю цябе.