Першы настаунiк

Мария Мучинская
Наш першы настаўнiк, як зыркi агеньчык,
Палае, як зорка, у сэрцах у нас
Той першы званок i маленькi партфельчык,
Ды школьная парта, i першы твой клас…

Адкрылi пляяду настаўнiкаў краю
Купала i Колас – твае землякi.
Якiя любоў свайго сэрца аддалi,
Каб сеяць у душах святла аганькi…

Вучылi любiць Беларусь – родну мацi,
Вясковую вулiцу, дрэўцы ды куст,
Сямейны агмень i парадак у хаце…
Мець гонар за тое, што ты - беларус!

Любiлi народ, беларускую мову…
Пявучай, больш трапнай такой – не бывае!
Вучылi таемна люд роднаму слову
Сыны Беларусi i роднага краю.

Яны перадалi палаючы факел,
Напоўнены праўдай i светам свабоды…
Табе, мой сучаснiк! Хай будзе ён знакам
Сумлення ды шчырай любвi да народу…