За Беларусь

Вера Михно
Чырвоны з белым ці зялёным
У неба сёння сцяг узняць…
Так прынцыпова, каб праклёны
Нам  выслухоўваць-пасылаць?!

Хоць “Беларусь жыве!” гукаем,
Хоць “Любую не аддамо!” –
За край свой гонар адчуваем,
Навошта ж нам вайны ярмо?!

Хай ад Радзімы беларусы
Бусламі ў вырай не лятуць…
Хай на вяселлях граюць гуслі,
Пад дудкі хрэзьбіны гудуць!