Адбiтак кахання

Вера Михно
Гляджу старое фота:
“Каханай на ўспамін” –
І грэе слоў пяшчота,
І пахне зноў язмін.

Кранае ўсмешка вусны,
Крыху дрыжыць рука,
Нясе мяне да вусця
Жыццёвая рака.

Пажоўклая паперка,
А мілы малады…
Мо выкінуць люстэрка,
Каб ашукаць гады?..