Пicмo Гары Потэру

Даниил Чантс
Перадайце гэта Гары Потэру
Калi яго нечакана сустрэнiце.

Гары, прывет, як справы прыяцель
Я спадзяюся ты не звар'яцеў.
Нiзкi паклон да цябе ў кожнай хаце,
З гэтых балот глухiх.
Нас атачылi суцэльныя маглы,
Рожы iх злыя, цалкам нахабныя
А ты як зауседы сядзiшь у сваей Aнглii,
Паклаўшы на iншае нiт.
Гары хутчэй прылятай, неабходны,
Тут кожны дзень пралятае турботна,
З усiх пралысiн, да падваротняў
Iдзе паляванне на нас.
Па волi Бога i згодна з планам
Нас прымушаюць любiць таракана,
Ты захапi чароўную палку
Ў гэты нялёгкi час.
Не забывай, i адчуй надзеi,
То, як на шыю цiсне аброжак
Памятай нас - ты чуешь пустэльнiк,
Часова пакiнь Парнас.
Гары, я ведаю, што ты пачуеш
Ды навастрыш да нас свае лыжы
Хутка ў краiне маей ты будзеш
En route you'll take Single Malt
Хоць на мятле цi там, трамваем
Дуй у Беларусь, бо мы над прорвай,
З тым, чыё iмя мы не называем
Хоць, гэта iмя - Voldemort
Гары, трыбуны пустыя, як бачыш
Досыць наогул хакейнага хайпу.
Зараз нiхто не ганяе шайбу -
Поiнт цi лепш за панты.
Маглы зусiм здурнелi, Гары
Свет пачарнеў ад дыму i гары
Калi б ты убачыў гэтыя храпы,
Разбiў бы свае акуляры.
Гары, усё гэта не вельмi нармальна
Як на арэлях - то Вiра, то майна
Дружа, калi бiткоiны майнiш
Не забывай пра нас
Я развiтваюся зараз на гэтым,
Як жа сказаць, як паэт з паэтам,
Дазволь дакрычацца адзiным куплетам
Перад тым, як сказаць "Adieu"
Сёння кароль зноў круты i горды
Дзяучыны казалi: "Кароль, ты голы",
Iх затрымалi, змясцiлi за краты,
I прыкруцiлi бодню.
Іх прымушаюць да iншых паводзiнау -
Спачатку "Акрэсцiна", потым "Жодзiна",
Там катаванняў зараз багата,
Каб разумеюць за што.
За што нам усё гэта - скажы, Потэр Гары
Як сцерцi з фiласофскага каменя гранi
Спажыўшы пiўко, ды ядучы кары
Глядзiш на сусвет з-за штор.
...
У-ў, у-ў, у-ў
За што нам усё гэта - скажы, Гары Потэр
У-ў, у-ў, у-ў
За што нам усё гэта - скажы, Гары Потэр
У-ў, у-ў, у-ў