Не цурайся

Николай Карташевич
Не цурайся, каб ведалі ўсе,
Што ты ёсць, і ўцякаць не гатоў.
Не цурайся, і нават у сне,
Табой моўленых некалі слоў...

Слоў дзяўчыне, якую сустрэў
На абсягаг юначых жыцця,
Слоў для маці, як рос і сталеў,
І Радзіме прысвечанай прозы быцця.

"Я люблю!", - так казаў ты жанчыне,
"Мая мамка!", - праз слёзы матулі,
А "Мая Беларусь!" ты скажы па прычыне,
Каб яе, хто не чуў, узялі і пачулі.