Мастак каханне

Вера Михно
Не трэба слоў і клятваў лішніх.
Каханне выдасць бляск вачэй.
Хоць васількі яны, хоць вішні
Пяшчота мірай з іх цячэ –

Вачэй маўклівае прызнанне.
Як на мальберце, у вачах
Малюе чысты лік каханне
І німб, нібы на абразах.

Тут ёсць свой стыль, свае адценні –
Не ўбачыш рысаў больш такіх!
Між мастакоў каханне геній –
Шэдэўры творыць на вякі!