Небасхiл

Леонид Пранчак
НЕБАСХІЛ

Небасхіл туманны і халодны.
Меч маланкі хмары разаб’е…
Я з табой быў ціхім і лагодным,
Злосны і маркотны без цябе.

Сумаваць мне горка і бясконца,
Забываць, як тайну, імярэк.
Чалавек – маленечкае сонца,
Калі гэта добры чалавек.

07 верасня 2020