Усё будзе добра

Вера Михно
      

Нягоды, што ворагі, сунуцца зграяй,
Вартуюць грахі на прыступках да раю…
Кажу сабе з верай святой, непадробнай:
Усё будзе добра! Усё будзе добра!

Пасёрбаўшы лёсу баланды, з адчаем,
Нарэшце стамлёныя рукі складаю…
Падтрымкай з нябёсаў гучыць мая догма:
Усё будзе добра! Усё будзе добра!