Гiтлер Covid

Вера Михно
Ціўкалі кулі, нібы птушаняты,
Ды праляталі далей міма скроняў.
Цела ў акоп на вайне не хаваў ты
І аказаўся ў варожым палоне.

Ты не здаваўся – была воля лёсу…
Збег і адтуль. Па пякельнай дарозе
Бег да сваіх, зацкаваны і босы,
Каб супыніцца ў сібірскім астрозе.

Сталін памёр! Рэабілітаваны
І не зламаны вярнуўся да працы.
Ордэн знайшоўся, пачаў ветэранам
Бойні Вялікай Айчыннай ты звацца.

Вось табе ўжо дзевяноста дзевяты!
Семдзесят пяць – юбілей Перамогі!
Ды не пусціў на парад цябе раптам
Вірус, што міна, наставіўшы рогі.

Быццам бы Гітлер паўстаў з таго свету,
Зверствы яго ўсё прыходзяць на памяць.
Гвалціць Нячысцік з “каронай” планету,
Зноўку людзей крэматорыі паляць.

“ Вірус капут”, бо жывучыя людзі,
І не такую загойвалі рану…
Бог не пакіне. Парад новы будзе!
Споўніцца шчэ сто гадоў, ветэрану!