Памяць

Виктор Назаренко-77
Я з табою ў думках жыву,
Кожны дзень я з табой размаўляю,
Ты ня бачыш нябёс сіняву,
І не чуеш, як птушкі спяваюць.

Як жа ж крыўдна, балюча ў душы!
Боль такі, што мацней не бывае...
Дзе? Калі? Перад кім я зграшыў,
Што мне выпала доля такая?

І жыццё, быццам горкі палын -
Што быць можа на свеце страшней,
Калі сын твой, любімы твой сын
Сярод кветак ляжыць у труне?

Я ніколі не думаў, сынок, 
Што насіць буду кветкі табе,
Я цябе не стрымаў, не збярог,
За што жыць мне ў вечнай журбе.

Я стаю і гляджу на твой помнік,
Сэрца сціснуў пякельны адчай…
Б'ецца думка адна: я ўсё  помню!
І за ўсё ты мяне выбачай...