Надыдзе гэты дзень

Мария Мучинская
Заўжды крычалi "горка" маладым,
Сягоння горка стала ўсёй краiне.
Народ наш марыць аб адным:
Хутчэй, хутчэй хай гэта цемра згiне.

Ды хай спакойна стане на дварах,
Павага з праўдай прыйдуць да народа.
Наш родны край пакiне жудасць, страх,
Ахопiць мроi радасць i свабода.

Калi? Калi? Надыдзе гэты дзень.
Салодкi, быццам тыя пацалункi.
Калi хлуснi i страхаў скiнем цень?
Ды заiскрацца ў сэрцах, бы прамень,
Любоў з павагай – лёсу падарункi.