Люблю цябе я, беларус i беларуска!

Наталька Бурдун
Люблю цябе я, беларус і беларуска!
За твой прыгожы і адкрыты твар,
За шчырую і цёплую усмешку,
Што разганяе змрочнасць хмар!
За сэрца, што напоўнена любоўю,
Жаданне сваю вольнасць адстаяць
І прынцыпова без насілля, злосці:
З кветкай ў руках яе абараняць.
За непагасны променьчык надзеі,
Што свеціць нам і ў дзень, і ў начы,
За акіян любові і падтрымкі,
Па ўсёй краіне, што пачаў цячы!
За тваю смеласць і тваю рашучасць,
За нежаданне час “перачакаць”,
З малітвай што ідзеш наперад,
Каб годнасць і жыццё абараняць!
За тое, што табе хватае моцы
Абдымкам на насілле адказаць,
І за тваю ўзаемадапамогу,
Межаў якой, на шчасце, не відаць!
За тое, што спазнаны гвалт, насілле,
Цябе прымусіў болей усміхацца
І давяраць тым тысячам, што побач,
І навучыў вас нацыяю звацца!
Люблю цябе я, беларус і беларуска,
І кожным, кожнай з вас я ганаруся,
Як і мільёны сэрцаў бел-чырвоных
За межамі і ў любай Беларусі!
15.08.2020