Дзевяць

Оксана Гаджиу
Віншаваньні, сукенка белае
I ўборы гасьцёў бліскучыя.
Пацалункі й словы сьмелыя.
Я была там, мне надакучыла.

Задыхнуцца ад млосная дыму.
Захлынуцца, не выйшаўшы з броду.
Паляцець у мары духаў. Магчыма
Я была там, назад няма ходу.

Каб пунсовая кроў міма вены.
Каб зваліцца з гары заманулася.
Паміж целам зь зямлёй перасьценак.
Я была там, як бачыш, вярнулася.

На сьпіне завязалі кашулю
I спрабуюць скакаць прымусіць.
Саромеецца дачкі матуля.
Я была там і больш не баюся.

Сэрцабіцьце ад мокрай паперы.
У дзьве палоскі ліхая трывога.
Мары сьмела сышлі наперад.
Пакажы мне, каханы, дарогу.


Паказаў. Запрасіў. Разьвітаўся.
Ўспыхнулі шчокі румяныя.
Ды адно пытаньне застаўся:
Ты пра гэта прасіла, каханая?