Чугунок

Нина Ковальчук
Чыгунок

У пузаты чыгунок,
З дыркамі на донцы
Хтосьці высыпаў пясок
І грэе на сонцы.

Гэта, ўнучачка мая,
Я насенне сею.
Не пясочак тут- зямля.
Вось для кветак грэю.

Будзем разам паліваць.
Ажывуць расточкі,
Пачнуць хутка прарастаць
У цёплыя ночкі.

І парадуюць тады
Кветачкі цвіценнем.
А пакуль тут у зямлі
Толькі іх насенне.
2017г.