Диалог малышей

Нина Ковальчук
“Дыялог” немаўлятак
(жартоўнае)

Унук і ўнучка—немаўляткі.
Паўгода дзесьці на дваіх.
Ляжаць маленькія рабяткі
І “чую” дыялог я іх.

-Давай знаёміцца: я--Даша,
Твая стрыечная сястра.
-Ды сціхні ты, я Паўлік…Паша,
І мне ўжо спаць даўно пара.

-Ты, бачу, соня і малеча,
Табе абы  яшчэ паспаць.
За вокнамі зусім не вечар,
І я хачу паразмаўляць.

У вёску ехала здалёку,
Каб пазнаёміцца з раднёй.
І сну няма ні ў водным воку,
Бач, у прысутнасці тваёй.

Быў дыялог напэўна гэткі,
Я зразумела, як змагла.
Бо “мову” немаўляткі-кветкі
На ўсё жыццё не зберагла.

2019 г.