Будто это не я...

Нина Ковальчук
Быццам гэта не я…

Летуценная, юная полем рамонкавым йду,
А пяшчота і любасць праз край у душы ручайкамі.
Басанож уваходжу ў сагрэтую сонцам ваду…
Быццам гэта не я за размытымі часам гадамі.

Быццам гэта не я на мурожнай у садзе траве
Назіраю, як воблакі ў небе абрысы мяняюць.
І паклічуць дадому пад вечар зусім не мяне,
Ля замшэлага плоту вяргіні не мне заківаюць.

Не ў мяне сарамліва забілася птахаю сэрца-
І куды ад усіх, і пачуццяў нязвыклых схавацца?
Так збянтэжылі моцна вачэй два блакітных азерцы
Хлапчука, у якога мне собіла так закахацца.

Быццам гэта не я пазіраю дзіцячым паглядам
І гатова ўвесь свет шкадаваць, прытуліць да сябе.
Не чакала ад лёсу і нейкай вялікай спагады,
Быў бы шчыры давер і падтрымка сяброў у журбе.

У каптанчыку штапельным быццам зусім і не я.
Разглядаючы здымкі, не веру ў тое, што бачу.
У мінулае зноў вядзе памяць без жалю  мая.
І няўжо гэта я над старымі альбомамі плачу?..

2019 г.