Поздравление Евгению и Анечке

Нина Ковальчук
Віншавальны верш
Яўгену і Анечцы

У сваіх сем’ях вы адно дзіцятка.
Я жадаю гэта вам паправіць,
І даць жыцці хлопцам і дзяўчаткам.
Будзе і бабулям час з кім бавіць.

Хай растуць малыя, як грыбочкі,
Будзе вам надзея, сэнс і шчасце.
Бо дачушкі нашы і сыночкі
Самае вялікае багацце.

Хай любові хопіць, і пяшчоты
Вам і тым, хто побач будзе з вамі.
І кахання радасныя ноты
Хай мацнеюць у душы з гадамі.
17-07-2020 г.