Как тебя не любить

Галина Синякова
на белорусском языке


Як цябе не любіць, любы край, родны край?
Ты – жыццё маё, песня і доля:
Ёсць у кожнага з нас свой маленечкі рай,
Пра які не забыцца ніколі!

З чым цябе параўнаць, любы край, родны край?
Ты,  як сонца, заўсёды мне свеціш:
І вясёлкі святло, і бярозавы гай –
Для мяне прыгажэйшыя ў свеце!

Як цябе зберагчы, любы край, родны край,
Ад варожасці, гвалту ды шкоды?
Шчыра буду маліць: “ Божа, міласці дай,
Беларусам дай шчасце, дай згоду!”