Ты навекi у сэрцы...

Тамара Семашко
Медуніцы на купінах цвет,
А на возеры белыя чаплі.
З неба лашчыць нас сонейка свет,
Сушыць росаў празрыстыя кроплі.

Не спыніцца ніяк не магу,
Каля чыстай халоднай крыніцы.
Я да гэтай крыніцы бягу
Кожны дзень, каб вадой наталіцца.

Краявідаў  не бачыў такіх
І ружовым здіўляюся ранкам
То світанка рамонкавы блік,
То заход аксамітны над ганкам.

Наяву бачу, а не ў сне,
Для мяне тут адчынены дзверцы.
Беларусь - дарагая ты мне,
Ты душа, ты навекі ў сэрцы.