Родныя узоры

Профессор Оболенский
Парафраз на стихотворение Максима Богдановича
"Слуцкiя ткачiхi"

Да клiчы ніу, ад роднай хаты,
Насуперак сваёй душы,
За дзеля вобразнай зарплаты
Павiнны тупаць бульбашы.
І цягам доугія часіны,
Пра выхадны забыушы сны,
У свае шырокія штаніны
Хаваюць злосць і сум яны.

А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна.
Дзе у гноi кнур як быццам у моры,
Дзе куры шнараць на мяжы.
Няма дзе хворых апрыёры…
Сапраудны рай, як не кажы.
Там блішча збожжа у яснай далі.
«Ваююць» з бульбай мужыкі.
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Сцяжынка. Край зубчаты бору.
Пыл, быццам россыпы мукі.

Да слёз знаёмыя узоры:
Рыгорыч, трактар, васількі.