Пахне водарам вясна

Алла Богуш
Не гамоняць жаўрукі,
Нібы ў вырай адляцелі.
Ціха-ціха. Ля ракі
Травы ў росах зазіхцелі.
Глянь, які блакіт нябёс!
Глянь, якое свеціць сонца!
Хоць нялёгкі час і лёс,
Шчасце адзавецца.
Сонца ўсходзіць над ракой,
Кветачкі праснулісь,
Далі сцелюцца травой.
Мякка усміхнулісь
Кветкі ў полі, бо вясна
Не для страт жыццёвых.
Пахне водарам яна
Сонца і дубровы.

05.04.2020