Шпион

Юлия Верамей
Шпіён

Жыў аднойчы
Фанфарон,
найсакрэтнейшы шпіён.
Ведаў ён усё на свеце:
і адкуль бяруцца дзеці,
колькі важаць каралі,
што хаваецца ў раллі,
дзе знайшлі Тутанхамона,
хто прывёз каму хамона,
ці смачней той за кумпяк,
есці так яго ці як?
Ці любіў Скарына каву,
макароны і какава?
Дзе падзеўся "супер-звыш
Еўфрасіннін файны крыж"?
Мог знайсці
любы рахунак,
апрача (!)
уласных думак!