Вясновая пара

Алла Ермак
(*белорусский язык)

Люблю вясновую пару,
Чакаю з радасцю прыходу.
Сустрэну, як сваю сястру -
Яна нясе мне асалоду.

Падорыць шмат яна надзей,
Сустрэчы, радасць спадзяванняў,
Што буслік вернецца хутчэй
З радзімай мілай на спатканне.

Бярозкі, вербы, ліпкі, бэз
Гамоняць весела ля хаты,
Звініць рака. Яловы лес
Звычайнай справаю заняты:

Сустрэць павінен спевакоў,
Каб лес зімовы абудзіўся.
Званочак срэбны ўзяў ён зноў -
Птушыны шчэбет закружыўся.

Пралескі шчымяцца праз снег,
Пялёсткі промням падстаўляюць.
Раўчук узяў з гары разбег -
Вясну з ім кветкі праслаўляюць!

                19.03.2020