Дубiна тут не далёка...

Мария Мучинская
Дубiна  тут не далёка,
Вёрст так 10, можа крышачку далей.
Мне з дзяцiнства, бы сарока,
Стракаталi: так не трэба, ты не смей
Паяўляцца ў Дубiне!
Там страшней чым на вайне!

Ведаў я з маленства гэта,
Бо матуля над калыскай пела мне
Пра калы, якiя з плота,
Пра фуфайкi i пра тол у Дубiне!

Ну а дзецi –гэта ж  дзецi,
Словы iх спачатку: «мама», «дай» i «на»,
А вось я - адзiн на свеце
У кого ад страху першым – «Дубiна»!

I сказаў я: так, магчыма!
Напампую мышцы, трошкi падрасту
I пабачу ўсё вачыма:
Тол, фуфайкi, хмары. З`езджу ў Дубiну!

Я не лгу, скажу вам праўду:
Страшна мне было, адцягваў я той час.
Ды сябры заўжды мне ў крыўду
Паўтаралi: трус ты, трус, ты ганьбiш нас!

Вось сабраўся я нарэшце,
Нацягнуў тут камiзэльку для бранi.
Ой! Якое было шчасце,
Як знайшоў я боты, шлем i рамянi!

Ды сабраўся ўжо ў дарогу,
Але бачу каля плота праз акно
Я талерку, хламу многа,
Дагадаўся: правялi нам валакно!

Ой, вазьму з сабой талерку,
Прасiгналiць пра бяду мне ў Дубiне.
Начапiў на плечы зверху,
Бо, як кажуць, там страшней чым на вайне.

У такiм убраннi грузным
Я на ровар узвалiўся, як мядзведзь.
Адчуваў сябе я важным!
Ведай кожны! Дубiну еду глядзець!

Пад`язжаю я да вёскi,
Бачу свята, танцы там, гуляе люд!
Як убраны! Ды прычоскi!
Гэта ўбачыць, вам скажу я, цэлы цуд!

Заблудзiўся я, напэўна?
Быць не можа, што вось гэта Дубiна!?
А спытаць? Хiба ж у пеўня!
Уцякаюць ад мяне, як ад ражна!

Толькi  смелая дзяўчына
Папрасiла ж у люстэрка паглядзець.
Выглядала абраЗIна.
Цiск падняўся i язык пачаў дранцвець.

Так затросся ўвесь ад страху,
Як убачыў я сябе ў люстэрку тым,
Падхвацiўся i даў маху.
Я ж падумаў: дубiнца я бачу злым!

Нахаду я распранаўся:
Скiнуў боты, камiзэльку для бранi!..
Ой! Як моцна напужаўся,
Заiкацца стаў i пераблытаў днi.

Як дабраўся да суседа
Выглядаў нi чуць нi лепей як Адам!
Скалануў яго! Ты ведаў?
Ён смяяўся: на -  адзень, я порткi дам.

На стале сквiрчэлi скваркi,
Запрасiў мяне сусед да iх за стол.
Ну, пабачыў ты там сваркi?
Цi, як можа, дубiнцы ўзрывалi тол?

Я не слухаў -  увiхаўся.
Што за скваркi!? Тлушчу многа так на дне!
А сусед мой рассмяяўся:
Ты яшчэ не разабраўся!?
Я ж купляю жыўнасць  толькi ў Дубiне!