Сiнi вечар садзiцца на шэры мой лес...

Юрий Боровицкий
***
Сіні вечар садзіцца на шэры мой лес.
Ах, вясна, што прыходзіць так рана!
Я жывы, хоць яшчэ для вясны не ўваскрэс.
За грахі я зімой пакараны.

Ты мне грэшнае можаш прабачыць жыццё.
Цяжка мне прабачаць твае словы,
Ад якіх я ўпадаю зноў...  у забыццё
Свайго роду і роднае мовы.

Сіні вечар садзіцца са мною за стол.
Чорны чай п’е, і нават – без мяты.
У акно пагляджу: там высокі касцёл,
А над ім – сіні вечар распяты.

01 сакавіка 2020 г., Радашковічы