Галоунае

Галина Сайко
Далонька матчына жытловага двара.
Усё падмецена, усё так урачыста!
I я, якая б нi была пара,
сябе паводжу, нiбы у Прачыстую

Сталешнiца накрыта абрусом,
з патэльнi - смак  i водыр смажанiны...
У сенцах безлiч розных галасоу:
абдымкi, пацалункi, спрэчкi, кпiны.

Усё усталявалася! Прасцей -
Зацiхлi госцi перад першым тостам:
 - А, каб вас трасца! -
                Дома быць часцей,
каб не пазбыцца роду i патомства!!!

              21.02.20
(Дзень беларускай мовы)