Нiкога не вучу, як трэба жыць...

Юрий Боровицкий
***
Нікога не вучу, як трэба жыць,
Бо ўсё жыццё я сам яму вучуся.
Вучуся бездакорнасці любіць
І толькі за любоў сваю малюся.

Не бегаю, каб свечку за спачын
Чужой душы паставіць, што пакрыўдзіў.
Малюся без усякае прычын
І за таго, хто ў сэрца больш не прыйдзе,

Каго я ў сэрца болей не ўпушчу,
Каму душу я болей не адкрыю,
З кім на крыле не на адным лячу,
І каму косці з іншымі не мыю.

Малюся за таго, хто саграшыў
Перада мной міжвольна неаднойчы,
Хто справы непахвальныя мне шыў,
І за каго й не трэба было б, Ойча!

Малюся й за таго, хто вучыць жыць,
Але пры гэтым не абразіць словам,
Таму і зможа пэўна ж навучыць
Мяне жыцця пачэснага асновам.

Нікога не вучу, як трэба жыць,
Бо ўсё жыццё я сам яму вучуся.
Вучуся бездакорнасці любіць
І толькі за любоў сваю малюся.

20 – 21. 01. 2020 г.