Дзiцячыя успамiны

Мария Мучинская
Працягнулася ты ўздоуж балот
Вёска родная мне - Дубiна,
Мiлы сэрцу жыве там народ,
Там дзяцiнства пакiнула я.

Пракруцiлася ўсё, як вiхор,
Школа родная ўжо за спiной.
Снiцца часта дзiцячы мой двор,
Пахам кветак ён манiць з сабой.

Памiнялася ўсё навакол,
Разляцелiся мы - хто куды.
Ды смачней мне любых кока-кол
Выпiць з студнi студзёнай вады.

Адгукаеццп  пеўнiка спеў,
Што  будзiў дзетвару да зары,
I мой цiхi санлiвы напеў,
I купальская ноч пры кастры.

Час прыпомнiць сябе пастухом,          
Як лавiў па канавах ты келб,
Па каленi ў вадзе ды с кашом               
Уцякаў ад сяброў, як ад стрэльб.

Ужо сонца хаваў гарызонт,
Мы вярталiся з пасты гурбой.
Вецер полы трапаў напралёт, 
А мы хцiва пiлi сырадой.

Клапацiлася мацi аб нас,
Было шкода ёй вельмi дзiця,
Рыхтавала пасцель нам якраз,
Каб паспала хвiлiнку хаця.

А на вулiцы столькi забаў,
Нас равеснiкi звалi на двор,
Як адбiцца ад хатнiх нам спраў?
I не слухаць бацькоўскi дакор.

Позна! Бацька адзiн тушыць свет
Не дазваўся дзiцяцi з двара.
Ён  успомнiў свой першы букет -
Насмiхалася ўся дзетвара.


          *******
Смехам поўнiцца вулiца
Пакуль сонца не схаваецца.
Бацькi  нават  не турбуюцца,
Што  дзiцятка зацiраецца.

Не было людзей паганых,
Чарачка -  па выхадных,
Зналi меру  для ўсiх званых,
А гарэлка -  з зернавых.


            *******
Люблю я жытнёвае поле,
Звонкiя песнi дзяўчат завадных.
Люблю я лясное раздолле,
Подых халодных балот Дубiнскiх.