Драуляныя крылы крыжоу...

Юрий Боровицкий
***
Драўляныя крылы крыжоў
Паўстаюць над сцямнелай зямлёй.
Новы год, і народзіцца Бог праваслаўны.
І нямала дарог і шляхоў я прайшоў
Па зямлі маёй роднай, па ёй,
І здаецца, што крок мой
Павольны і плаўны.

Я хачу затрымацца на нашай зямлі
І трымацца за цёплыя крылы
Драўляных крыжоў.
А яны, тыя крылы, яны – жураўлі,
Што любілі мой край,
Мой чароўны і мілы,
У які кожны з іх
Толькі птушкай прыйшоў,
Толькі птушкай…

Ах, зямля мая родная,
Мілая, шчырая,
Маё сэрца крыжамі
Драўлянымі гушкай…

Драўляныя крылы крыжоў,
Беражыце той шлях,
Што яшчэ не прайшоў,
Што яшчэ не прайшоў…

31. 12. 2019 г.