Зiмовы

Николай Карташевич
Слёзы зіма не ілье - пралівае...
Снегам у думках цалую твой твар,
Бо насамрэч мы з табою чакаем
Тое святло небам сыпаных мар.

Гэта зіма ў ручаіне дажджлівай
Холад свой плавіць у вадкім цяпле.
Дожджык зімовы, гэта прышлае дзіва,
Прагна каханне ўзаемнае п'е.

Сярод зімы ў парасонным абдымку
Мы пацалункам салодкім прыкрыты.
Ціха здыму з тваіх вуснаў расінку,
Каб за бязснежжа з зімою быць квітым.