Беражыце цяпло...

Мария Мучинская
Жыццё маё заўжды ў палоску.
З маленства носiм мы матроску:
То белiзной –
     Як промнем сонца асвячае;
То чарнатой –
     Яна нам слёзы наганяе.

Папераменна чарадуе,
Жыццё спачатку нас шануе,
А потым так залье слязамi,
Што нават рэчы плачуць з намi.
У чорны час успамiнаем:
Што сябра вернага мы маем.
Якi натхняе нас заўсёды
Ды сцеражэ ад непагоды.

З калень падняцца дапаможа,
Нас турбаваць! Яму нягожа.
Ён назiрае збоку цiха,
Аберагае нас ад лiха.

Як толькi лёс твой заiскрыўся,
Пра сябра зразу ты забыўся.
Не маеш часу для сустрэчы,
Пра ўсё запамятаў, дарэчы.

Але аднойчы так здарыцца,
Што зможа ён пра вас забыцца,
Пагасне ў сэрцы яго свечка,
Жыццё цячэ, бы тая рэчка.