Родны дом

Мария Мучинская
Хата стаiць адзiнока,
Ветрык галубiць яе.
А на страсе там сарока,
Гучна стракоча, пяе.

Кажа, што нам трэба ведаць:
Цяжка матулi адной,
Рэдка мы ездзiм наведаць,
Чэрствыя сталi душой.

Нам жа здаецца: бясконцы
Нашы бацькi, родны кут.
Лiчым, што нашы акенцы
Потым наведаем тут.

Помнiў жа iх ты заўсёды,
Выкраiць часу не мог.
Розныя ўсё перашкоды
Твой засланялi парог.

Дома цябе так чакалi,
Цяжка было iм заснуць.
Вось каб ранней падказалi,
Хутка дзянькi пралятуць.

Як будзе цяжка на сэрцы
Браму на двор адкрываць.
Бачыць сухiя там дрэўцы,
Слёзкамi iх палiваць.