Адказ старому Уласу

Мария Мучинская
Ой, не веру, што, Улас,
Ты бываў у вёсцы ў нас.
Бо баяўся Дубiну
Больш, чым збораў на вайну.

Каб убачыў вёску сам,
Непаверыў бы вачам.
Зразумеў тады бы ты,
Чаму зломаны платы.

Пачынаем з Рачанят –
На пагорку пара хат.
Смех ля Рутавых варот,
А не спiць увесь народ.

Выйдуць дзеўкi  днём святым,
Флiрт наладзiць няма з кiм.
I смуткуюць без хлапцоў
Да прыходу дубiнцоў.

Вось iначай Дубiна:
На пяць вёрст ляжыць яна.
А дзяўчат i хлапчукоў –
Бы на градцы агуркоў.

Прыпазнiўся весяльчак,
Гэта вельмi дрэнны знак –
Каб каханую знайсцi,
Трэба локцi развясцi.

Не спадобiць дубiнцам,
Як ля дзеўкi кружыць хам –
Шлях для iх не гарадзi,
Ад дзяўчыны адыдзi.

Каб сюды прывёў Вас Бог,
Дык адразу ведаць мог,
Што не еў такiх камоў,
Як у слаўных дубiнцоў.

Не хвалюйся за абцас,
Цiда зрабiць яго ў раз.
Што абцасы – нават бот,
У гармонiк, цi факстрот.

Боты ў восень, цi вясной,
А прыедзь да нас зiмой!
Мы валёнкi ў адзiн чых,
Бо зайздросны ты жанiх.

Без валёнкаў не пражыць,
Каб хваробу не нажыць.
Сын Рагелiхi для вас
Iх зваляе ў пэўны час.

Ён зрысуе ножку так!
Дапасуе, як мастак.
Быў рукасты да ўсiх спраў,
Нават мэблю майстраваў.

Можа Мiшка не памог?
Бяжы к Шурку з усiх ног.
Б`е валёнкi – без бяды ,
Не дастануць халады.

Як да Ручыца блiжэй? –
Там валёнкi даражэй.
Будзеш панам ты зiмой,
Закахаешся сабой.

Абнавiць свой гардэроб
Ды такi, каб ты як сноп
Перад фрэнчыкам  замоўк,
Сэрца пела: «Знае толк!» .

Тут Глябовiч, як нiхто,
Можа сшыць вам палiто.
Так падгонiць да цябе,
Што патонеш у хвальбе.

Падбяруць табе фасон,
Як з Еўропы будзе ён.
Жоржык добры мае густ,
Прыбярэ ён пень i куст.

Ой! Цiкавы чалавек,
Гаварыў бы цэлы век.
Звяжа рэчы вам прутком,
Упрыгожыць iх кручком.

Лiза жонкам, нiбы прыз,
Споўнiць кожны iх капрыз.
Любiць так прагнаць шывок –
Для  «Элемы» - проста шок.

Калi рожа нападзе,
Прыгажосць твая ў бядзе.
Я б да Стэпкi адвяла –
Рожа знiкне, як iмгла.

Вочы ў Дунi бiруза,
Лiшаям яна граза.
Дух паклiча ля дзьвярэй,
Дык лiшай на ўцёк шпарчэй.

Як не спаў ты пяць начэй, –
Да Махорчыхi хутчэй.
За яе шагнеш парог,
А сон звалiць цябе з ног.

Можа ты не прыязджаў,
Што спадкаемца чакаў?
Далi б рады – не бяды!
Ёсць бабулi, ёсць дзяды.

Тут Параска, як заўжды,
Быццам рыбiну з вады,
Роды прыме хутка так,
Залюбуецца мастак.

А мужык яе Пятрук –
Печкi-цацкi з яго рук.
Майстраваў ён печы ўраз!
Ды якiя! – Проста клас!

Каб у нас ты пакахаў,
Для сям`i, не для забаў,
Ты б нi з чым не меў турбот,
Бо рукасты наш народ.

Для Кулёнка, што з Баяр,
Не патрэбен ваш пiяр –
Так шугае з печы жар,
Аблiвае потам твар.

За печ дзякуй Тамашу,
Заслужыў ён барышу.
З камянёў лажыўся рад,
Абагрэў нам многа хат.

А Мучынскi наш Антось
Сам з ляшчын, i не вось-вось,
Вам змайструе на фуршэт
Стол i лаву, й табурэт.

У руках у Лукаша
Ковал дрэва, як душа –
Так тнцуе, можа спець,
За работу ўзяўся спец.

Што папросiш у Лукi –
Возьмеш цацкаю з рукi:
Дзверы, вокны, калаўрот,
Яго любiць наш народ.

Плача ў доме наш ляснiк,
Бо прыклад ягоны знiк,
Што рабiць? – Не знае сам,
Дзе шукаць? – Цi тут, цi там?

I пайшоў ён напрамкi
Ў Дубiну аж да Лукi.
Хутка той зрабiў прыклад –
Здолеў бы, Улас,  наўрад?

Змайстраваць ён скрыпку мог
Ды iграў на ёй, як Бог.
Майстра спраўнага, Улас,
Ты пабачыш толькi ў нас.

Джуч з Багуцкiм вось былi,
Шыбы рэзаць, каралi,
Кожны лiнiю звядзе,
Нават  шчэлiнкi нiдзе.

Мелi ў вёсцы кавалёў –
Тут i Дажаў, Рагялёў,
Ды якiя кавалi! –
Падкаваць блыху маглi.

Калман добры быў хлапец,
Меў ён кузню. – Маладзец!
Што папросiш, зробiць ён:
Плуг, бароны, медальён…

Мог каваць i Тарасюк –
Плуг харошы з яго рук.
Меў пудовы ён кулак,
На ўсе справы быў мастак.

Ці наведаў ты, Улас,
Алапаева хоць раз?
Вайцяховіч госць тых месц,
Будаваў там нават ГЭС.

Бачыш, вось, як дубiнцы
I ў Расіi малайцы.
Бо майстроў, што ў Дубіне,
Знойдзеш хіба на Луне.

Пахваліся, што, хоць раз,
Па Няйве  ты плыў, Улас?
А Валодзя дубінец
Быў любімы там плывец.

Цi сасна гэта, цi дуб,
Ён выдатна робiць зруб,
Сам шалёўку вырабляў  –
Быў рукасты да ўсiх спраў.

Каб ля дзеда майго жыў,
Ты б адчуў яго уплыў.
Ён талковы чалавек,
Гонар iм слыве навек.

Працавiты вельмi дзед,
А якi для ўсiх сусед!
Прачытаў так многа кнiг
Павучаў заўжды другiх.

Мог параiць добры пляц,
З гаспадаркай падказаць.
Намываў у моры соль,
Саляны быў тут кароль.

Збудаваў другi паверх,
Каб гучаў у доме смех.
Дом дзялiў напапалам:
Першы - ведам стаў, як храм,

Калi студню хто капаў,
Дзесяць колаў -  i прапаў.
А мой дзед, як малады, –
Аж на трыццаць– да вады.

Падрастаў яго сынок,
Бацька даў яму намёк:
Трэба ласкава з вадой –
I не будзеш ты з бядой.

Помню я да нас дамоў
Чалавек прыйшоў з Гляёў:
– Ты, Барысавiч, ратуй,
Нам вадзiцу падаруй.

Студню выкапалi нам,
А вадзiцы нi на грам.
Памагчы мы просiм Вас,
Бо вада нам лепш чым квас.

I мой бацька дапамог,
Калi мог, то значыць доўг:
Апусцiцца на рамню
На такую глыбiню.

Быў суседам нам Габрук,
Ой, якiх ён слаўных рук!
Студня будзе на запрос,
Вылье помнiк на пагост.

Млына ён зрабiў праект,
Увасобiў яго  ўслед.
З Ваўкавыска камень вёз,
Правяраў размер i скос.

Сшараваў вяроўкi ты,
Ёсць Габрук за тры вярсты.
Як саўе i скруцiць ён,
Не парве i батальён.

Чарапiца з яго рук –
Нават вытрымае брук.
Змайстраваў ён форму сам,
Лiў дахоўку землякам.

Гаварылi пра наш край,
Што паслуг хоць адбаўляй.
Напартачаць штось яны,
Дык бягуць да Дубiны.

Зраўнавацца з дубiнцом –
Трэба быць вам мудрацом.
Як да цацкi мы да спраў
Падыходзiм, каб ты знаў.

Палюбуйся ты, Улас!
Ураджай вялiкi ў нас.
Тут пушыстая ралля –
Пладавiтая зямля.

Ураджай сабраў народ,
Многа ў iх другiх турбот.
Вышываць будзем зiмой,
Адпачнём тады з табой.

А сягоння – гэта сон!
Упарадкаваць бы лён,
Добры ён у нас расце,
А прыгожа як цвiце!

У Марылі ў Юзука
Лён сушыла талака.
Як сабралi ўсе кулi,
Дык у восець павязлi.

На палочкі ставяць іх.
Печкі жараць за дваiх –
Прасушыць трэба лянок,
Каб нiдзе ён не прамок.

Захрусцеў льняны кулёк,
Даў жанчынам ён намёк:
Што яго патрэбна мяць,
Да трапання рыхтаваць.

Мнуць жанчыны, цячэ пот,
У мужчын сваiх турбот.
Трушчаць лён яны мяльчэй,
Бо трапаць тады лягчэй.

Ой! Багаты вельмi плён.
Да зiмы мы трэплем лён
Б’ём так моцна, аж свiрчыць,
Каб кастрыцу аддзялiць.

Прапускаем лён праз шчэць,
Яму трэба памягчэць.
Пасмы мягкiя спрадзём,
Нам шарачак!  Буднiм днём!

Ды тканнё! Як паглядзець! –
Селянiну песнi пець.
З яго шыюць каптаны
Ды і грубыя штаны.

Патанчэе наш лянок,
Калi меньшы грэбянёк,
З пасмы грубага iльна
Зробiць пасму кужаля.

Гэты мягкi кужалёк,
Мы спрадзём пад вечарок.
Кросны ставiм пад акно,
Светла ткаць там палатно.

Скруцім мы яго ў сувой -
Ён спатрэбiцца зiмой.
Будзе шлюбны нам каптан
I прыгожы сарафан.

Вельмi здатны наш народ,
Ладзiць спраўна агарод.
А табе, наш любы Ўлас,
Баяць казачкi пра нас.

У людзей заўжды хапала:
Мелi мёд, вiно i сала.
Да каго ты не зайдзi –
Пуза трэсне! Ой, глядзi!

Як да Мар’ячкаў зайду –
Мёд цячэ на бараду.
Што паснедаў, не кажы,
Ты хоць лыжку аблiжы.

У Буфетчыка садку
Вiсяць грушы ў халадку.
Наганяюць апетыт,
А паркан стаiць, як шчыт.

Ты наведай Чабаёў,
Усяго там да краёў.
Грушаў, яблык на падбор,
Так засыпан iхнi двор.

Пасадзiў Юзюк садок,
Расшырае што гадок.
Як гатунак не знайшоў,
Дык у Вiльню слаў ганцоў.

Я скажу табе, Улас ;
Мудры быў народ у нас,
Меў настаунiкаў сваiх,
Паважалi вельмi iх.

Быў у вёсцы дажа суд,
Наш суддзя любiў свой люд,
Так нас слухаў, як нiдзе,
Памагаў заўжды ў бядзе.

Знаў праблемы добра ён,
Мудры быў на ўвесь раён.
Сына ў Вiльнi  навучаў
Быў гразой судовых спраў.

Бацька з сынам Рагялi
Дубiну не падвялi:
Бацька ў праве насiў чын,
А дзяцей вучыў тут сын.

Сухадолец наш зямляк,
Ля царквы меў асабняк.
Ой! Разумны наш Сымон –
Вырашаў як Саламон.

Ён з дачкой тут выкладаў,
Здатны быў да добрых спраў.
Прыклад меў заўжды ТАКI!
Iх любiлi землякi.

Нашы людзi дубiнцы,
Славяць вёску. – Малайцы!
Зробяць здымак i дыван,
Апаяшуць сарафан.

Вось Валодзя Барысок
Дык узораў быў знаток.
Так наб’е ён палатно! –
Зацiкавiць, як кiно.

У народзе ходзiць слух:
Бачыў хлопцаў я тут двух,
З iмi трэцi быў Пятро –
Прынясуць дыван на «сто».

I пяюць хлапцы ў цiшы,
Заклiкаюць ад душы:
«Маляваныя каўры,
Набiваныя маўры».

Тчэ Маланка паясы –
Незямной яны красы.
Не адвезцi з iх вачэй,
Мне бы выткала хутчэй!

Сябра, Толя Бальшавiк,
Фотасправай так пранiк.
Гэты творчы чалавек
Падарыў нам прошлы век.

Каб паслухаў ты, Улас,
Песнi, музыку пра нас,
З Дубiной бы лёс звязаў,
А Валожын – не шукаў.

Весяляць цымбалы нас,
Козы скачуць, льецца квас.
Наш музыка Качагар,
Меў вялiкi Божы дар.

Стане Зiнушка спяваць,
А ёй Сцёпа падпяваць.
Слухаць іх, адкрыўшы рот,
Людзi лезуць аж на плот.

Любiм пець i танцаваць,
Пра сябе пажартаваць,
Баек столькi склалi мы,
Не раскажаш да зiмы.

Вось Навумiся ў цiшы,
Толькi дрэва пакажы,
Як расцягнеш ты гармонь,
Табе вершык на далонь.

Любiць Нiна весялiць,
Жарты ўмее адпусцiць.
Каб схапiўся за бакi,
А смех лiўся да ракi.

Як захочаш адпачыць
У карчме, наш любы прынц?
Дзе зайсцi я вам скажу.
На гасцiнцы. – Пакажу.

Быў гасцінец – добры шлях –
Там карчма дала размах.
Ды пілі ўсё ж дубінцы
100 (не болей!) – малайцы!

Адпачыць быў кожны рад,
Толькi працы было шмат.
Так напіцца не маглі,
Каб заваліцца на зямлi.

А паветра! – Знай, Улас,
Ой! лячэбнае для нас.
Ля балота мы жывём,
Таму добра так пяём.

Дапамога з тых балот,
Там багацце круглы год.
Журавiн духмяны пах
Быў з дзяцiнства  на губах.

А грыбочкi, што з балот,
Самi скачуць табе ў рот.
Грыб балотны  як знайшоў,
Пра лясны забыўся зноў.

***
Хоць па свеце ўсім прайсці –
Такой вёскi не знайсці.
Кабы талентаў сваiх,
Нам хапала на траiх.

А назвалi Дубiной,
Што дубы раслi сцяной.
Як вандроўнiк тут iшоў,
Дык iконачку знайшоў.

Сталi месца пачытаць,
I царкву там будаваць.
Многа радасных надзей
Грэла сэрцы тых людзей.

***
Можа, хто не ўпадабаў,
Як мянушку прачытаў –
Каб па прозвiшчы знайсцi,
Трэба вёску абысцi.

Просьба ўсiх вас не злаваць
I мяне не прабiраць,
Бо Вяршыцкiх з Дубiны,
Больш чым шышак у сасны.

У канцы скажу я так:
Кожны з нас пiсаць мастак.
Але цёпла! Каб сагрэць!
Каб чытаць i песнi пець.