ЗIмовыя успамiны

Мария Мучинская
ЗIМОВЫЯ УСПАМIНЫ.

Зiма прыйшла так хутка,
Прынесла казку ў край.
Вакол усё бялютка
Наш лес – нiбыта рай.

Дарога так iскрыцца
Мiж соснаў дарагiх.
I нельга не ўлюбiцца
У стройненькiх  такiх.

Ты як бы не спяшаўся -
Не зможаш так прайсцi.
Упарта ты змагаўся -
Ды моцы не знайсцi.

Успомнiў жа дзяцiнства,
Як з горачкi сiгаў,
Мiж соснаў тых вiхрыстых,
Як заяц  прабягаў.

Ялiначак пухнатых
Так радасна вiтаў.
Цябе з галiн касматых
Сняжочак абвiваў.

А потым мог з размаху
У гурбы ты ныраць
I весела, без страху,
Як заяц праскакаць.

Ад вобразаў кружыўся,
Не зводзiў з iх вачэй.
Навошта ж я малiўся,
Каб вырасцi хутчэй?

Цяпер хачу вярнуцца
Ў дзяцiнства хоць на час.
Не страшна i кульнуцца
На саначках нi раз.

Дарослым стаць iмкнуцца -
Надыдзе гэты час.
А як назад вярнуцца?! -
Загадка для ўсiх нас.