новый год

Мария Мучинская
Новы Год iдзе па свеце,
Нас усiх  вiншуе,
Дарагой нашай планеце
Ён сябе даруе.

Не гасцiнец, а загадку
У руках трымаем.
Будзе год наш  у дастатку,
Можа  адгадаем?

Кожны марыць, каб прыйшлося
Каляндар уведаць.
Мудрых толькi не знайшлося,
Каб аб гэтым ведаць.

Хто бяжыць да экстрасэнса -
Дай Бог угадае?
А другi яшчэ з маленства
Лiтасцi чакае.

Не губляй ты час дарэмна,
Мой любiмы дружа!
Год падорыць, несумненна,
Хто чаго заслужа.