Ля крынички У лузе...

Анатолий Уминский
Ля крынічкі ў лузе расцвіла каліна,
Воблачка бы ўпала на яе галлё,
Горкімі слязамі плакала дзяўчына:
-"Дзе ж ты заблудзіла, шчасцейка, маё?
Хлопца пакахала ладнага такога,
Думала, што будзе побач з ім навек,
Ружай чырванела каля маладога,
З радасцю шаптала:"Любы чалавек!"
Кляўся у каханні, абдымаў нясмела,
Вочы зіхацелі, быццам аганькі.
Ім зачаравана, думаць не хацела,
Што наступяць хутка цяжкія дзянькі.
Што каханы скажа:"Выбач, калі ласка,
Пакахаў другую сэрцам і душой."
І было ўсё тое нібы сон ці казка,
Мне тады здалося, быццам не са мной."

    *.   *.   *.   16.12.2019 г.