Музыканты

Галина Синякова
   
на белорусском языке


Як музыку зайграе вецер -
На правадах, галінах дрэў,
Найпрыгажэйшую на свеце,
Я чую добры, ладны спеў –

Пра хараство зямлі радзімай,
Пра сінь нябес і дрэў красу,
Пра вечнасць і пра міг адзіны,
Той спеў пра поле і расу.

Пяюць бярозкі залатыя
І восень тут пяе сама…
Музыкі, сэрцу дарагія,
На свеце лепей іх няма.