К. Симонов Открытое письмо на белорусском языке

Людмила Хаярова
Канстанцін Сіманаў

Адкрытае пісьмо

          [Жанчыне з г. Вічуга]
 
Павінен вас апавясціць,
Што не дайшло да адрасата
Пісьмо, што ў скрыню апусціць -
Вы не паважылі салдата.

   Не атрымаў ваш муж пісьма,
Не ранены  быў словам пошлым.
Не з'ехаў з глузду задарма,
Не скляў усё, што меў у прошлым.

    Калі ён падымаў байцоў
На прыступ ля руін вакзала,
Тупая грубасць вашых слоў
Яго, па шчасці, не кранала.

   Калі ступаў ён, цяжка ўсё,
Сцягнуў крывавым рыззем рану,
Пісьмо ад вас яшчэ ішло,
Яшчэ было, па шчасці, рана.

   Калі ён на каменне ўпаў
І абарвала смерць дыханне,
Тады яшчэ не атрымаў,
По шчасцю, вашага паслання.

    Вам перадаць магу аб тым,
Што, загарнуўшы ў плашч-палаткі,
Мы ноччу ў скверы гарадскім
Яго зарылі пасля схваткі.

    І ззяе зорка з бляхі там
Таполя побач — для прыкметы…
А зрэшты, я забыўся - вам,
Напэўна, абыяка гэта.

   Прынеслі ранкам нам пісьмо…
Яго, за смерцю адрасата,
Мы прачыталі ўслых усё —
Вы ўжо прабачце нам, салдатам.

    Ці памяць можа ўся прайшла
У вас. Па нашым вось жаданні,
І ад імя ўсяго палка
Я вам напомню змест паслання.

     Вы напісалі, што ўжо год,
Знаёмыя вы з новым мужам.
Былы, калі і прыйдзе ў срок,
Ужо вам непотребны будзе.

   Што вы не знаеце бяды,
І жывяце вы добра, знайце,
Цяпер ніякай вам нужды*
У лейтэнанцкім атэстаце.

      Ад вас каб пісем не чакаў
І вас не турбаваў бы зноў ён…
Ды праўда што: «не турбаваў»…
Вы пабальней шукалі словы.

     Ды ўсё. І больш за анішто.
Перачыталі іх цярпліва,
І тыя словы  для яго
Ў душы ў расстанні час знайшлі вы.

     І «Не турбуй». «Муж». «Атэстат»…
Ды дзе ж душу вы так зламалі?
Бо ён жа быў салдат, салдат!
І мы ж за вас з ім паміралі.

     Я не хачу суддзёю быць,
Не ўсе расстанне перамогуць,
Не кожны здольны век любіць,—
К няшчасцю, ўсе кахаць не могуць.

     Ну добра, хай не любым быў,
Ён непатрэбны, сэрца сцюжа
Хай жыць вы будзеце з другім,
Бог з ім, ці з мужам там, не з мужам.

     Не вінаваты той салдат -
У тым, што з ворагам ваюе,
Што трэці год сябе падрад,
Ён,вас баронячы, турбуе.

     Што ж, напісаць вы не змаглі
Хай горкіх слоў, высакародных
Іх у душы вы не знайшлі —
Пазычілі б так дзе дагодна.

    На шчасце, у айчыны ёсць,
Шмат тых жаночых душ высокіх,
Яны б вам аказалі чэсць —
Радкоў вам напісалі б добрых;

     За вас бы словы ўсе знайшлі,
Палегчыць каб нуду чужую.
Ад нас паклон ім да зямлі,
Паклон ім за душу святую.

   Не вам, жанчынам тым, другім,   
Ад нас разрозненых вайною,
Пра вас напішам з боллю ім,
Хай знаюць — вы таму віною,

    Што іх мужы на фронце, тут,
Ваюючы ў душы з сабою,
З нявольнаю тревогай ждуць
Ад родных пісем перад боем.

    Ваш ліст не да дабра ўзялі,
Цяпер употай горыч маем:
Глядзім, не вы адна змаглі,
Яшчэ хто раптам атрымае ?

     На суд далёкіх жонак тых
Мы вас пашлём. Вы патваралі
На іх. Зноў усумніцца ў іх
Нам на хвіліну повад дАлі.*

      Хай вам паставяць у віну:
Душу птушыную хавалі,
Што за жанчыну вы яму
Сябе так доўга выдавалі.

      Былы ваш муж  — забіты ён.
І добра ўсё. Жывіце з новым.
Вас не абразіць мёртвы стогн
Даўно ў пісьме нядобрым словам.

     Не бойцеся вы ўжо віны,
Ён не напіша, і не ўбачыць
У горад вернецца з вайны,
З другім вас побач не заўважыць.

     Яшчэ прабачыць за адно
Вам прыйдзецца яго — за ўсё, што,   
Напэўна, з месяц ад яго
Прыносіць будзе пісьмы пошта.

     І не зрабіць нічога тут —
Пісьмо марудлівей за кулі.
І пісьмы ў верасні дашлюць, 
А ён жа з ліпеня ў магіле.

    Без вас няма там і радка,
Вам гэта, пэўна, адваротна —
І ад імя бяру палка
Яго ўсе словы я зваротна.

     Прыміце ж у канцы ад нас
Пагарду нашу на расстанне.
Не паважаючыя вас
Нябожчыка аднапалчане.

Па даручэнні афіцэраў палка
К. Сіманаў

*Нужда – на белорусском языке – Патрэба.
*ДАлі – на белорусском языке – ДалІ.