1812 1941 202?

Дмитрий Корто
Жалейка стогне i чапае
Усе струны ў маёй душы…
Так горка мне… Але ж бывае
З мелодыяй у нямой цiшы…

У нямой цiшы ўсё знiкае:
Усе довады, само жыццё…
А ўсё таму, што мы ўпадаем,
Як у гiпнозе, у забыццё…

Гiсторыi цяжкi урокi…
Iх памятаць – важнейшы доўг,
Але хлуснi адны прарокi
Апошнi выбiваюць толк…

Не забывайце нашых продкаў,
Жыццё што склалi на Вайне –
Ледзь часу нам яны на водкуп
Здабылi ў страшнай чарадзе…