Край мой гаротны

Владимир Денисов 5
Любы край мой, гаротны, Палескi
i мой кут ля балот  Скараднянскi
дываны верасоў на пралесках
i старой Велiзоўкi сад панскi

Дзе так дзiўна жалейка iграе
пералiвамi трэль жаўрукова
дзе так сэрца прыемна кранае
мацярынская родная мова

Не зажылi яшчэ твае раны
ад тых вогненных дзён лiхалецця
як Чарнобыль цябе зноў параніў
тым нябачным атручаным смеццем

Бацькаў дом з края луга, ля рэчкi
я цябе не забуду нiколi
Як малым еў з кiслiнкай парэчку
I чырвонымi  былi далонi

А яшчэ памятаць буду доўга
сумны крык журавоў развiтальны
Голас мацi -хай добрай дарога!
і калі зноў прыедзеш? –пытанне
26.11.19

С благодарностью за первоначальные стихи и вдохновение моей маме -Денисовой Антонине Михайловне. А мне спасибо за корректировку